Васілеўская стала Героем Беларусі
![Марына Васілеўская атрымала зорку Героя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/0022.jpg.webp?itok=cmOLpxO4)
Марына Васілеўская атрымала зорку Героя / БЕЛТА
Марына Васілеўская стала Героем Беларусі. Узнагароду першай касманаўтцы ў Палацы незалежнасці ў Мінску ўручыў Аляксандр Лукашэнка. Ён жа перадаў пасведчанне касманаўта № 1. Прысутныя бацькі Васілеўскай (як і Анастасіі Лянковай, якая пакуль у космас не паляцела) атрымалі падзячныя лісты.
Марына Васілеўская не першая жанчына, якая стала Героем Беларусі. У 2014-м гэтае званне атрымала біятланістка Дар'я Домрачава. Ёй было 27 гадоў. Васілеўскай 33 гады. Да палёту яна працавала бортправадніцай авіякампаніі "Белавія".
![Васілеўская стала Героем Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/55443322.jpg.webp?itok=Cw-Ge6ij)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.