Вы тут

Лукашэнка назваў Латушку "лахушкам" , а Цапкалу "цапкалям”

Павел Латушка / Еўрарадыё

У пятніцу, 30 жніўня, Аляксандр Лукашэнка назваў члена прэзідыума Каардынацыйнай рады Паўла Латушку... "лахушкам" і заявіў, што ў апазіцыі "раздрай".  Агаворка здарылася падчас выступу кіраўніка Беларусі перад сілавікамі на прадстаўленні новых кіраўнікоў МУС і ГУУС Мінгарвыканкама.

"Стварылі ўжо "народнае антыкрызіснае кіраванне"! — казаў Лукашэнка. — Пад кіраваннем гэтага Лахушк... як яго, Латушкі".

На яго думку, сапраўдная прычына стварэння розных палітычных структур — гэта раздрай у апазіцыі і гранты.

"А чаму? А таму што пачаўся раздрай, — адказаў на сваё ж пытанне Лукашэнка. — І пасля гэтага яшчэ Цапкаля створыць цяпер нешта. Разумееце? Дахрэна [іх] там за мяжой — партфеляў не хапае".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.