Лукашэнка намякнуў міністру аховы здароўя на кланавасць у медыцыне

Лукашэнка намякнуў міністру аховы здароўя на кланавасць у медыцыне

13 снежня падчас сустрэчы ў Мінску са студэнтамі-медыкамі Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю ў айчыннай сферы аховы здароўя. Ён заявіў, што сямейнасць у медыцыне — гэта добра, а вось з кланавасцю трэба змагацца.

"Мяне па розных каналах інфармуюць пра з'яўленне сямейнасці ў медыцынскай сферы, цытуе словы кіраўніка дзяржавы sb.by. — Гэта добра. Кепска, калі гэта пераўтвараецца ў кланавасць. Ніякіх кланаў [у медыцыне і ахове здароўя] быць не павінна!... Не будзе!"

Лукашэнка падкрэсліў: кланавасці не будзе, пакуль ён кіруе краінай.

На відэа цікава пасачыць за рэакцыяй на словы Аляксандра Лукашэнкі міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка (ён быў прызначаны на гэтую пасаду ў чэрвені сёлета).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі