Вы тут

Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт, які зацвярджае саюзныя праграмы

Падчас пасяджэння / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі дэкрэт, які зацвярджае саюзныя праграмы. 4 лістапада праходзіць па відэасувязі пасяджэнне вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы. Прэзідэнт Расіі паставіў свой подпіс на дакуменце раней. Падчас пасяджэння свой подпіс паставіў і Лукашэнка. "Бачу, Пуцін падпісаў, і я падпішу", — сказаў ён.

Згаданы дэкрэт мае назву "Аб асноўных накірунках рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб саюзнай дзяржаве на 2021-2023 гады". Ім зацверджаны 28 саюзных праграм, якія, як заяўляецца, мусяць стаць "практычнай асновай для паглыблення інтэграцыі" Беларусі і Расіі.

Таксама на пасяджэнні вышэйшага дзяржаўнага савета была зацверджана новая ваенная дактрына саюзнай дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.