Лукашэнка: ЕАЭС не павінен таптацца на месцы ў рэалізацыі дамоўленасцяў

Лукашэнка: ЕАЭС не павінен таптацца на месцы ў рэалізацыі дамоўленасцяў

Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза не павінны таптацца на месцы пры рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцяў, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕАЭС і СНД. Сустрэча адбываецца ў Мінску, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на этапе эканамічнага спаду дзяржавы міжволі задзейнічаюць пратэкцыянісцкія меры.

"Але ж Саюз для таго і ствараўся як больш паглыбленая інтэграцыйная форма, каб разам пераадольваць крызісы і застоі ў эканоміцы, паважаць інтарэсы адзін аднаго, сфармаваць агульныя рынкі", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што краіны вызначылі выразныя тэрміны рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей. І гэтыя рашэнні, як бы ні было складана, трэба выконваць.

"Пакуль сітуацыя не самая радасная. На многіх напрамках адзначана значнае адставанне. Часта мы занадта доўга топчамся на адным месцы. Тыповы прыклад — ліквідацыя выключэнняў, бар'ераў і абмежаванняў у гандлі, якіх налічваецца некалькі соцень", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі