Лукашэнка: доўга будзем трываць гэты газпрамаўскі плот у цэнтры Мінска?

Лукашэнка: доўга будзем трываць гэты газпрамаўскі плот у цэнтры Мінска?

Падчас нарады 20 траўня Аляксандр Лукашэнка рэзка выказаўся пра некаторыя даўгабуды ў Мінску.

Асабліва рэзка ён адгукнуўся пра будаўніцтва "Газпрам цэнтра" на месцы былога аўтавакзала "Маскоўскі".

"Хацелася б нарэшце пачуць ад старшыні гарвыканкама. Мы што, далей будзем трываць гэты газпрамаўскі плот у цэнтры Мінска? Яны ж прасілі: дайце нам кавалак зямлі, мы хочам пабудаваць прыгожы будынак. Дзе гэты будынак?" цытуе яго словы БЕЛТА.

Будаўніцтва "Газпрам цэнтра" пачалося яшчэ ў 2013 годзе, але некалькі разоў спынялася. Некалькі месяцаў таму з праекта сышла італьянская фірма-падрадчык. І цяпер праект зноў плануюць закансерваваць.

Таксама Лукашэнка згадаў шэраг іншых праблемных кропак і праектаў: "Па іранскім праекце, або чый там праект... Гэта праспект Незалежнасці — гэта твар не толькі Мінска, але і краіны. Да якога часу гэта трэба трываць? Ракаўскае прадмесце — там нямала аб'ектаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі