Літва знішчыць 90% дзікоў і папросіць у ЕС грошай на плот уздоўж мяжы

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Дайліс Альфонсас Баракаўскас, перадае interfax.by. Гэта можна разглядаць як прэвентыўную меру супраць распаўсюду віруса чумы. Асноўнымі яго разносчыкамі з'яўляюцца менавіта дзікі, а вакцыны ад АЧС не існуе. Эпідэмія ж пагражае вялізнымі фінансавымі стратамі.



Баракаўскас таксама паведаміў, што плануецца набыць мабільнае абсталяванне для спальвання тушаў — яно дапаможа знішчыць дзікоў, забітых паляўнічымі. Таксама плануецца зноў папрасіць у Еўракамісіі сродкі на будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю, які будзе перашкаджаць міграцыі кабаноў.



Сума, запрошаная для ўзвядзення агароджы, складзе каля 15 млн літаў (4,3 млн еўра). Яшчэ каля 800 тысяч літаў спатрэбіцца для набыцця кармоў і мабільнага абсталявання для спальвання туш.



У сувязі з АЧС плануецца аб'явіць у шэрагу рэгіёнаў Літвы рэжым надзвычайнай сітуацыі.



Нагадаем, што летась эпідэмія свіной чумы была зафіксаваная ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі