Вы тут

Літва не пусціла грузавік з Беларусі: ён можа выкарыстоўвацца як вайсковы

У Літву не прапусцілі грузавкік з Беларусі / lrmuitine.lt

На памежным пераходзе Райгардас літоўскія мытнікі затрымалі грузавік з Беларусі. Гэтая машына ўваходзіць у спіс прадукцыі падвойнага прызначэння і можа выкарыстоўвацца як вайсковая, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні.

Гаворка ідзе пра паўнапрывадны буйнатанажны аўтамабіль "Урал-375". Ён вырабляўся ў СССР з 1960-х гадоў. Выкарыстоўвацца гэтая машына можа для перавозкі вайсковых грузаў і людзей, а таксама як шасі для сістэм залпавага агню. Для перавозкі такога аўтамабіля праз мяжу патрэбная спецыяльная ліцэнзія, якой не мела кампанія,якая перавозіць аўтамабіль.

Прэс-служба літоўскай мытні піша, што гэта не першы выяўлены аўтатранспарт, які трапляе пад азначэнне "прадукцыі падвойнага прызначэння". 26 красавіка на тым жа памежным пераходзе мытнікі затрымалі грузавік КамАЗ-43101 — ён лічыцца вайсковай тэхнікай. А за месяц да таго тая ж кампанія, што перавозіла "Урал", прывезла ў Літву дзве мабільныя электрастанцыі на платформе аўтамабіля ЗІЛ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.