Літоўскі гісторык: Расце пакаленне беларусаў, якое думае вярнуць Вільню

Ён звяртае ўвагу на тое, што "літоўскае грамадства вельмі позна заўважыла небяспечныя для Літвы тэндэнцыі ў суседняй краіне [у Беларусі]". Як аказалася, беларусы імкнуцца стаць "нашчадкамі Вялікага княства Літоўскага", падзяляюць літвінаў, якіх лічаць сваімі продкамі, і цяперашніх літоўцаў. Паводле Ракуціса, "прыкладна ад 2009 года ў Беларусі ўсё больш сталі гаварыць пра тое, што Беларусь — гэта ВКЛ, толькі пад іншай назвай".





Літоўскі гісторык гаворыць пра тое, што беларусы робяць рэальныя справы: ставяць гістарычныя спектаклі, рэстаўруюць культурную спадчыну, "у калекцыянера купілі Статут ВКЛ".





"Якія наступствы гэта можа мець для нас? — разважае Валдас Ракуціс. —— З часам вырасце пакаленне (а можа, ужо вырасла), якое будзе думаць, што Літва — гэта нейкае непаразуменне і што Вільню трэба далучыць да Беларусі. Такія настроі могуць быць выкарыстаны нейкімі сіламі, якія жадаюць кепскага Літве".





Ён прыгадаў нядаўнюю заяву Уладзіміра Жырыноўскага пра тое, што трэба "Віленскі край аддаць Лукашэнку. Гэта — Беларусь". Літоўскі гісторык усяляк падкрэслівае, што беларусы і Беларусь "патрапілі ў зону расійскага ўплыву". Ён намякае, што тэрытарыяльная праблема можа быць выкарыстаная Масквой, якая будзе не на баку Літвы.





"Мы станем сур'ёзнымі ворагамі, і гэтым скарыстаюцца непрыяцелі", — робіць высновы прафесар у інтэрв'ю сайту Delfi.

Расійскія эксперты: Беларусь можа захапіць краіны Балтыі за два дні

Беларусы захапілі Калінінградскую вобласць