Лідзія Ярмошына задаволеная працай журналістаў

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына задаволеная тым, як асвятляецца ў СМІ выбарчая кампанія.

"Я задаволеная тым, як асвятляецца выбарчая кампанія, і проста баюся, што калі б гэтага не было, то выбаршчыкі, вядома, забывалі б аб тым, што яна ў нас ідзе. Па сутнасці справы, СМІ ўзялі на сябе функцыю шматлікіх патэнцыйных кандыдатаў, якія, можа быць, паводзяць сябе залішне сціпла", — цытуе словы Лідзіі Ярмошынай агенцтва БелТА.

Старшыня ЦВК таксама выказала словы падзякі супрацоўнікам СМІ. На думку Лідзіі Ярмошынай, журналісты нароўні з БРСМ, аб'яднаннем "Белая Русь" і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі "ўзялі на сябе асноўную ідэалагічную нагрузку па забеспячэнню выбарчай кампаніі".

Выбары прэзідэнта Беларусі сёлета адбудуцца 11 кастрычніка. Імёны кандыдатаў стануць вядомыя ужо праз месяц.