Лідар беларускіх сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў знаходзіцца ў Партызанскім РУУС

Ігар Барысаў / Еўрарадыё
Ігар Барысаў / Еўрарадыё

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў знаходзіцца ў Партызанскім РУУС Мінска. Пра гэта са спасылкай на першага намесніка старшыні партыі Аляксея Сігаева піша БелаПАН.

"Затрымалі з "маскі-шоў", забралі з машыны, калі яны з сям'ёй ехалі ў краму. Зараз Ігар Барысаў у Партызанскім РУУС", — распавёў Сігаеў. Разам з жонкай Барысава Аленай ён у дадзены момант знаходзіцца каля дзвярэй аддзялення.

"Мы ехалі па вуліцы Геалагічнай, калі нас пачаў падразаць злева жоўты мікрааўтобус. Спыніліся. Адтуль выскачылі людзі ў цывільным, у чорных масках, выцягнулі Ігара з машыны, напалохалі чатырохгадовае дзіця", — распавядае пра затрыманне Алена Барысава. Па яе словах, муж не аказваў супраціву і нават падняў рукі.

Алена Барысава звярнулася ў УУС, каб выступаць у якасці прадстаўніка мужа, бо мае юрыдычную адукацыю. Але да мужа яе не дапусцілі. На падставе чаго затрымалі Ігара Барысава, у дадзены момант таксама невядома.

9 сакавіка Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), грамадскае аб'яднанне "БНФ "Адраджэнне" і рух "За Свабоду!" падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства, прымеркаванага да 103-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Традыцыйна гэтая дата адзначаецца 25 мая — свята называецца Днём Волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі