Вы тут

Лічба дня: за год у Мінску пенсіянераў стала менш амаль на 5,5 тысячы

Гэта не азначае, што ўсе яны памерлі ад каранавіруса

За год у Мінску стала менш амаль на 5,5 тысячы пенсіянераў. Іх засталося ў сталіцы 475 тысяч 219 чалавек — самая нізкая лічба за апошнія 5 гадоў (са студзеня 2016-га).

Гэта не азначае, што ўсе 5,5 тысячы чалавек памерлі ад каранавіруса. Колькасць пенсіянераў "змяншае" таксама пенсійная рэформа, праз якую мужчынам, якім сёлета спаўняецца 62, і жанчынам, якім спаўняецца 57, давядзецца чакаць пенсіі яшчэ паўгода.

Дарэчы, на 1 лютага 2021 года ў Мінску працягвалі працаваць 167,7 тысячы чалавек пенсійнага ўзросту. Кожны трэці!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.