Летась у Літву не пусцілі 1278 беларусаў

Сярод такіх турыстаў больш за ўсё было беларусаў.
Агулам у мінулым годзе паездка ў Літву на пунктах памежнага кантролю завяршылася для 2865 грамадзян замежных дзяржаў. Сярод іх апынулася 1278 беларусаў і 1197 расіянаў. Пра гэта Regnum паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Самая распаўсюджаная прычына, па якой асобам даводзілася ехаць назад — адсутнасць візы.
У 2012 годзе сярод тых, каму не дазволілі патрапіць у Літву, таксама найбольш было беларусаў — 1074.
Фота — bymedia.net