Лекар з “Навінак” пра спайс: “Да нас рэгулярна трапляюць бізнэсмэны”

Праблема спайсаў, парашкоў і "марак" працягвае наносіць шалёныя страты ў беларускім грамадстве — людзі гінуць практычна штодня.



Загадчык аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Уладзімір Іваноў падчас ток-шоў “Форум” на тэлеканале "Беларусь-1" распавёў пра пацыентаў, якія да іх трапляюць. Часам гэта бываюць далёка не маргіналы і адмарозкі.



“Такіх робіцца ўсё больш, калі размова ідзе пра сінтэтычныя псіхатропы. У асноўным гэта моладзь, але дастаткова рэгулярна трапляюць і бізнэсмэны, якія “пракурваюць” свае фірмы. Іх узрост прыкладна 30 год, — акрэслівае сітуацыю Уладзімір Іваноў. — Распаўсюджванне спайсаў у нашай краіне — чыстая бізнэс-аперацыя. Нехта хацеў зрабіць грошы, пачаў завозіць тавар і фармаваць попыт, якога раней не было. Гэта было прадстаўлена і разрэкламавана. Гэта добра спланаваная акцыя ўмелых дзялкоў”.



Фота — wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі