Латушка перасцерагае Цэнтрабанк Расіі ад выдачы крэдытаў Лукашэнку

Латушка перасцерагае Цэнтрабанк Расіі ад выдачы крэдытаў Лукашэнку

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка звярнуўся да старшыні Цэнтрабанка Расіі Эльвіры Набіулінай з прапановай перасцерагчы удзельнікаў рынку. 

Напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву Латушка перасцерагае ад выдачы крэдытаў афіцыйнаму Мінску. 

Кіраўнік НАК адзначае, што Лукашэнку патрэбныя грошы і атрымаць ён іх можа толькі ў Расіі. 

"Новы законны ўрад Беларусі пакідае за сабой права не выконваць абавязацельствы, якія ўзялі на сябе Лукашэнка ці яго людзі пасля 5 лістапада 2020 года", — падкрэслівае Латушка. І пытаецца, ці ўпэўненая Расія, што Лукашэнка зможа вярнуць усе крэдыты — з улікам таго, што запазычанасць Беларусі перад Расіяй ужо склала 11 мільярдаў долараў.

"Мы ведаем, што Лукашэнка мае намер папрасіць яшчэ 3 млрд долараў на будаўніцтва БелАЭС. Такім чынам, агульны доўг складзе ўжо 14 млрд. Вы праўда хочаце падарыць столькі грошай чалавеку, якога не прызнае прэзідэнтам беларускі народ? Ці павінны беларусы плаціць па асабістых даўгах Лукашэнкі?" — пытаецца Латушка. 

Ён просіць старшыню расійскага Цэнтрабанка перасцерагчы ўдзельнікаў расійскага рынку ад патэнцыйных рызык.

Візіт Лукашэнкі ў Маскву запланаваны на канец лютага. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей не выключыў, што на сустрэчы будзе абмяркоўвацца "фінансавае супрацоўніцтва". Паводле неафіцыйных звестак, Лукашэнка хоча прасіць крэдыт у 3 мільярда долараў з грошай, вылучаных на будаўніцтва БелАЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі