Вы тут

Квіткі на канцэрт Depeche Mode у Мінску паступяць у продаж 12 кастрычніка

Мінск стане адным з гарадоў, уключаных у Global Spirit Tour 2017 — новую гастрольную праграму брытанскага гурта Depeche Mode, паведамляецца на сайце музычнага калектыву. У беларускай сталіцы канцэрт адбудзецца на “Мінск-Арэне”. Квіткі на гэты канцэрт паступяць у продаж заўтра, 12 кастрычніка.

Тур пройдзе ў падтрымку новага студыйнага альбома гурпа і стартуе 5 траўня ў Стакгольме. Усяго музыкі дадуць 32 канцэрты па ўсёй Еўропе. Сярод краін-суседзяў Беларусі Depeche Mode наведае расійскі Санкт-Пецярбур (13 ліпеня), Маскву (15 ліпеня) і ўкраінскі Кіеў (19 ліпеня).

Гэта будзе ўжо трэці прыезд брытанскіх музыкаў у Мінск. Раней яны выступілі на “Мінск-Арэне” 29 ліпеня 2013 года, другі раз — 28 лютага 2014 года.