Depeche Mode: Плануем вярнуцца ў Мінск зімой, вызначымся на гэтым тыдні

Depeche Mode: Плануем вярнуцца ў Мінск зімой, вызначымся на гэтым тыдні

Гурт Depeche Mode паведаміў на сваёй афіцыйнай старонцы, што дагэтуль шукае магчымасці вярнуцца ў Мінск бліжэйшай зімой.

“Мы просім прабачэння за затрымку ў прадастаўленні дадатковай інфармацыі пра тое, ці зможам мы перанесці мінскае шоу і вярнуцца ў Мінск у зімовы час. На мінулым тыдні мы праглядалі ўсе магчымыя варыянты, каб змяніць расклад тура і ўпісаць у яго чарговы прыезд у Мінск, і, на жаль, нам трэба яшчэ некалькі дзён, каб скончыць разглядаць гэтыя варыянты. Мы дадзім дадатковую інфармацыю пазней на гэтым тыдні, калі ў нас з’явяцца навіны. Да гэтага часу, мы цэнім ваша цярпенне і разуменне”.

Мяркуючы па датах тура брытанскага гурта, 22 лютага Depeche Mode выступаюць у Вільні, пасля чаго ў іх будзе трохдзённы перапынак перад канцэртам у Маскве. Так што, не выключана, што цяпер перамовы вядуцца акурат пра 23-24 лютага 2018 года.

Нагадаем, канцэрт Depeche Mode мусіў адбыцца ў Мінск-Арэне 17 ліпеня, але быў адменены праз хваробу вакаліста гурта Дэйвіда Гаана. Музыка некалькі гадзін правёў у 9-й бальніцы Мінска, дзе яму паставілі дыягназ “мезадэніт” — запаленне лімфатычных вузлоў брыжэйкі кішэчніка, якое суправаджаецца інтаксікацыйным сіндромам і болямі ў вобласці жывата. Іншыя канцэрты тура не адмяняліся.

З 26 ліпеня арганізатары пачалі вяртаць грошы за квіткі. Усе жадаючыя могуць здаць квіток там жа, дзе яго набывалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі