Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга

Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга

17 ліпеня ля "Мінск-Арэны" прыхільнікаў Depeche Mode чакае шок: канцэрт любімага гурта адменены праз хваробу фронтмэна Дэйва Гэана. 

Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга

Рэакцыя фэнаў прадказальная: адны ― плачуць, іншыя ― спяваюць песні "Дэпешаў", трэція ― весяляцца, чацвёртыя ― "заліваюць" гора алкаголем прама тут, ля "Арэны" ці едуць гуртавацца, пасмуткаваць і проста сустрэцца з сябрамі на Global Spirit Aferparty Minsk. 

Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга

"Я набыў квіток за паўгода. Доўга не думаў, бо раптам гэта ўвогуле апошні тур у іх кар'еры ― не маладыя ж хлопчыкі?! Як апынулася, здароўе падводзіць, ― кажа сумны фэн гурта Рыгор, які ляцеў на канцэрт у свой Дзень народзінаў цягам дзесяці гадзін з Токіа. ― Падумаў, Божа, колькі таго жыцця, трэба ехаць. І гэта ж трэба было так... Я калі з'ехаў у 2011-м у Японію, Depeche Mode пачалі ездзіць сюды. Два разы. Як мне было крыўдна. Усё жыццё даводзілася на іх ездзіць ці ў Вільню, ці ў Кіеў. А тут прыехаў... Як нажом па сэрцу. Пакінуў сябру квіток. Заўтра злятаю назад".

Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга

Ля "Мінск-Арэны" расчараваны натоўп разыходзіцца даволі хутка. Па гукаўзмацняльніку гледачам аб'яўляюць, што Дэйв Гэан пакутуе на кішэчны разлад, але дактары 9-й гарадской бальніцы сцвярджаюць, што з ім усё будзе добра. Навіна ў некаторых выклікае смех, іншыя ж у дыягназ не вераць, маўляў, галоўнае, каб не паўтарылася гісторыя з ракам ці не здарыўся "перадоз". 

"Я малюся за Дэйва, рэальна за яго малюся, ― сцвярджае Юра на добрым падпітку. ― Другі раз і такі аблом! У 2009-м набылі квіткі на канцэрт у Вільню. І адмена. Ну ўсё адно паехалі. Напіліся ў гатэлі".

Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга

Масквічка Маша Рыжыкава ездзіць за Depeche Mode па свеце. Любіць гурт і асабліва Эндзі Флэтчара з 1988-га года. Распавядае, што каманда ёй дала штуршок да творчасці. І такіх людзей шмат: 


"Мне вельмі смутна. Мы спадзяемся ўсё ж, што гэта было лёгкае атручванне, а не нешта сур'ёзнае. Няма словаў. Я ўжо плакала. Многія плакалі. Хаця некаторыя і весяліліся, але я лічу гэта кашчунствам. Многія паехалі ў бальніцу... Мы не здаем квіткі, чакаем да апошняга".

 

Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга

Па словах Машы, сёння яна абедала ў рэстарацыі побач з Марцінам Горам і Эндзі Флэтчарам. Абодва музыкі былі нечым занепакоеныя, увесь час размаўлялі па тэлефоне і забаранялі фэнам да іх падыходзіць. Паводле Андрэя Аляксеева, дырэктара кампаніі "Атам Інтэртэймант", арганізатара канцэрта, у 15.30 Дэйв адчуў сябе кепска, а ў 18.00 дактары яго агледзелі і прыйшлі да высновы, што музыку нельга выходзіць на сцэну. Што дакладна з артыстам, дыктары высветляць цягам дванаццаці гадзін. Пры гэтым сцэна была цалкам гатова да шоу. Падчас прэс-канферэнцыі для журналістаў з нагоды адмены канцэрта яе сталі разбіраць. 

Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Тэхперсанал разбірае сцэну

Пасля таго, як фэны даведваюцца пра адмену канцэрта, многія едуць на Ціміразева, 46 на Global Spirit Aferparty Minsk. Спачатку тут ціха і смутна: 


"Усе знаходзяцца ў шоку. Мы да апошняга думалі ці варта праводзіць гэтае мерапрыемства, бо як і ўсе астатнія даведаліся пра адмену  ў самы апошні момант. Мы не ведалі, што так рана пачнем сёння. Таму гучыць крыху сумная музыка, не тая колькасць людзей. Але думаю, што паступова народ збярэцца, нехта раздзеліць боль ад хваробы Дэвіда, а нехта радасць ад сустрэчы з сябрамі", ― кажа арганізатар вечарынкі Сяргей Максімчук

Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Фэны прыязджаюць на афтэ-паці

Паступова да YNOT, дзе праходзіць afterparty, пад'язджаюць таксоўкі, у бары скандуюць "Дэ-пеш-мод", атмасфера смутку пераходзіць у сяброўскую. Тут таксама шмат замежнікаў ― літоўцы, палякі, англічане, якія проста нагуглілі вечарынку. 


"Паслязаўтра Depeche Mode мусяць выступіць у Варшаве на стадыёне. Гэта вельмі кепскі стадыён для канцэртаў. Я падумаў, што мінская арэна лепшая. Я тут ужо пяць дзён. І п'ю ўжо пяць дзён. Ем сухую рыбу і сала. Ужо не магу. Дэвід, відаць, таксама", ― жартуе Хрысціян з Познані. 

Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Хрысціян і яго каманда

Пакуль жа фэны ў размовах шукаюць форткі паміж бліжэйшымі канцэртамі Depeche Mode: "А можа ўсё ж перад турам па Лацінскай Амерыцы прыляцяць?". Хаця на вяртанне гурта ў самы бліжэйшы час надзеі мала, мяркуе мінчанін Дзмітрый


"Сённяшняе afterparty будзем расцэньваць як прэ-паці наступнага канцэрта. Натуральна, цуда не будзе, зразумела, што канцэрт не адбудзецца заўтра ці праз месяц. Са мной ужо была такая гісторыя. У Вільні адмянілі канцэрт падчас "Universe Tour". Мы за два дні ведалі, што не будзе канцэрта, але ніхто не здаў квіткі на аўтобусы, усе ўсё адно паехалі ў Вільню, каб не згубіць адчуванне. Я не фанат, я прыхільнік. Я калі ўпершыню пачуў гэтую музыку, з тых часоў, з 1990-га, для мяне гэта гурт нумар адзін. Я нават не спрабую нешта шукаць узамен. Гэта цэлая філасофія. Мой унутраны свет ў многім пабудаваўся і стаў глыбокім дзякуючы гэтай музыцы". 

Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Дзмітрый толькі што пазнаёміўся з Машай

Цягам бліжэйшага тыдня Depeche Mode мусяць вырашыць лёс мінскага канцэрта. Прыхільнікам будзе аб'яўлена альбо новая дата і прапанавана змяніць на яе квіткі, альбо інфармацыя пра адмену шоу. 

Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Фэны танчаць і спяваюць песні любімага гурта
Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Таццяна Караткевіч падглядае ў тэлефоны словы песень Depeche Mode
Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Фэны Depeche Mode: Мы не здаем квіткі ― чакаем да апошняга
Сумны пачатак afterparty

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі