Кошт квіткоў на мінскі канцэрт Depeche Mode — ад 83 да 323 рублёў

Кошт квіткоў на мінскі канцэрт Depeche Mode — ад 83 да 323 рублёў

Кошт квіткоў на мінскі канцэрт гурта Depeche Mode складзе ад 83 да 323 дэнамінаваных рублёў. Яны паступілі ў продаж сёння, 12 кастрычніка і даступныя на шэрагу рэсурсаў, у тым ліку на сайце Kvitki.by

Мінск стане адным з гарадоў, уключаных у Global Spirit Tour 2017 — новую гастрольную праграму брытанскага гурта Depeche Mode. У беларускай сталіцы канцэрт адбудзецца 17 ліпеня на “Мінск-Арэне".

Тур пройдзе ў падтрымку новага студыйнага альбома гурпа і стартуе 5 траўня ў Стакгольме. Усяго музыкі дадуць 32 канцэрты па ўсёй Еўропе. Гэта будзе ўжо трэці прыезд брытанскіх музыкаў у Мінск. Раней яны выступілі на “Мінск-Арэне” 29 ліпеня 2013 года, другі раз — 28 лютага 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі