"Кубань" Віктара Ганчарэнкі разграміла "Санкт-Гален" ў Лізе Еўропы (відэа)

Швейцарцы не змаглі стрымаць атакі "Кубані". Галы на рахунку Мельгарэха (3, 71), Ігнацьева (54) і Кубарэ (89).

 

Пасля 5 матчаў у "Кубані" 5 ачкоў і яна займае ў групе трэцяе месца. У "Валенсіі" 9 ачкоў, у "Суонсі Сіці" — 8. Гэтыя каманды сёння гуляюць паміж сабой.

Адзначым, што пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі "Кубань" згуляла ў Лізе Еўропы тры матчы, атрымала дзве нічыі і адну перамогу.