Вы тут

Крывое люстэрка: што ўлады схавалі пра стан справаў у Беларусі

У любой незразумелай сітуацыі ўлады закрываюць статыстыку / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё​

У чэрвені Белстат паказаў статыстыку па знешнім гандлі таварамі за красавік, але вельмі моцна зрэзаную. Раней было відаць, колькі і чаго прадавала Беларусь у розныя краіны нават у штуках і кілаграмах. Цяпер заблакаваныя звесткі за ўвесь 2022 год. Даступна толькі, на якія сумы Беларусь закуплялася або прадавала за мяжу. Што пастаўляецца, застаецца толькі гадаць. 

Атрымліваецца несумленна: на працу Белстата скінуліся ўсе, а вынік могуць убачыць толькі адзінкі. Еўрарадыё згадала, што яшчэ ўлады схавалі ад беларусаў і як мы лавілі іх на хітрасці.

Шэры заробак набліжаных да ўлады

Дадзеныя па гандлі зброяй і каштоўнымі металамі хаваюцца даўжэй за ўсё / pexels.com

У інфармацыйнай сістэме Белстата не знайсці звестак пра гандаль зброяй і каштоўнымі металамі. З 2016 года перастала публікавацца статыстыка па тытунёвых вырабах. Нежаданне паказваць, каму Беларусь прадае зброю, можна зразумець.

Лукашэнка дэманстратыўна пырскае сабе ў твар антысептыкам пасля таго, як дактары папрасілі яго апрацаваць рукі і надзець маску / скрыншот з відэа
Справаздача Мінфіна пра дзярждоўг на 1 лістапада 2021 года / Еўрарадыё

Засталіся толькі агульныя лічбы па змяненні дзярждоўгу.

Так выглядаюць справаздачы Мінфіна пасля ўвядзення санкцый / Еўрарадыё

Прыгожая лічба — і ніякіх праблем

Яшчэ адным правальным кірункам для ўладаў стала інфляцыя. Тут хуценька звярнуліся да крэатыву. Каб не паказваць па выніках 2021 года непрыгожую лічбу па інфляцыі — аж 10% пры плане ў 5%, — Нацбанк вырашыў напісаць 9, 97%. Хоць раней другая лічба пасля коскі акруглялася.

Гадавая інфляцыя па выніках траўня 2022 года склала ўжо 17%. Хітрыкі накшталт сотых у паказчыку не дапамогуць, таму Нацбанк вырашыў схаваць хоць нешта.

Мяркуючы па логіцы ўладаў, беларусы павінныя плаціць за збор дадзеных, а глядзець на іх — ужо не / Еўрарадыё

Таксама ў Беларусі ў апошнія гады расце колькасць указаў Лукашэнкі, якія не публікуюцца ў адкрытым доступе. На гэта звярнуў увагу Ягор Лебядок. Калі ў 2019 годзе ўтоена было 60 указаў з 503, то са студзеня па 7 снежня 2021 года іх набралася ўжо 155 з 479 указаў.

— Да такіх указаў адносяцца ўказы, якія змяшчаюць адмовы ў памілаванні асуджаных на найвышэйшую меру пакарання, указы аб прыёме ў грамадзянства, і ў цэлым указы, якія змяшчаюць службовую інфармацыю абмежаванага распаўсюджвання і дзяржаўныя сакрэты, — напісаў Ягор Лебядок.

Частку прымацаваных тэкстаў мы падрыхтавалі ў тым ліку на падставе цяпер ужо схаваных дадзеных Белстата. Хоць у экспертаў і журналістаў яшчэ застаюцца спосабы знаходзіць інфармацыю, палітыка крывога люстэрка перашкаджае людзям і бізнесу планаваць жыццё і працу ў Беларусі. Але гэта, мабыць, улады зусім не хвалюе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.