Вы тут

Крутой: Беларусь не мае кантрактаў на пастаўкі нафты з ЗША

Сёлета ў Беларусь, акрамя расійскай, паступала толькі нарвежская нафта / gazeta.naftan.by

На сённяшні дзень Беларусь не заключала кантрактаў на пастаўкі нафты з ЗША. Пра гэта 12 лютага заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра нашай краіны Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА.

Раней пра гэты варыянт (і шэраг іншых) альтэрнатыўных паставак "чорнага золата" гаварыў Аляксандр Лукашэнка і запэўніваў, што "гэта не блеф". Падчас візіту ў Беларусь дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа заявіў аб гатоўнасці ЗША забяспечыць нашу краіну энергарэсурсамі на 100%. Пры гэтым эксперты не вераць, што гэты праект будзе рэалізаваны ў такім аб'ёме.

У студзені 2020-га Лукашэнка заявіў, што ў Расіі Беларусь магла б купляць 30-40% патрэбнай нафты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.