Лукашэнка: у Расіі мы будзем купляць 30-40% патрэбнай нам нафты

Лукашэнка: у Расіі мы будзем купляць 30-40% патрэбнай нам нафты

21 студзеня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную павышэнню эфектыўнасці рэалізацыі нафтапрадуктаў на экспарт. На ёй прагучалі важныя заявы беларускага кіраўніка наконт стварэння альтэрнатыўных шляхоў паставак нафты ў Беларусь. Як вядома, у Мінска няма дамовы на пастаўкі ў 2020-м расійскай нафты, таму з 1 студзеня яны былі спынены. Перамовы вынікаў пакуль не далі. На даручэнне Лукашэнкі з канца 2019-га пачаўся пошук альтэрнатыўных варыянтаў.

Лукашэнка прызнаў, што на сённяшні дзень цалкам нельга стварыць альтэрнатыву пастаўкам нафты з Расіі. Але ад ідэі дыверсіфікацыі ён не адмовіўся.

"Трэба ісці да таго, што 30-40% мы будзем купляць нафты ў Расійскай Федэрацыі,цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА. — Адсоткаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і адсоткаў 30 праз Украіну — правераны ўжо шлях".

У Мінска ёсць надзеі і на нафту з Казахстана, але Расія не дае згоды на яе пастаўкі праз расійскую тэрыторыю. І Лукашэнка не хапае здзіўлення такімі паводзінамі краіны-саюзніка.

Кіраўнік Беларусі прызнаў на нарадзе, што "эканамічныя ўмовы", у якіх даводзіцца працаваць Беларусі, "ускладняюцца". Увядзенне Расіяй падатковага манеўру стала прычынай зніжэння даходаў бюджэту беларускай дзяржавы, пагаршаецца эфектыўнасць працы НПЗ. Па словах Лукашэнкі, у нафтаперапрацоўчых заводаў узніклі праблемы з фінансаваннем бягучай дзейнасці, інвестпраграмаў, скіраваных на развіццё вытворчасці.

На нарадзе Аляксандру Лукашэнку паведамілі пра сітуацыю з альтэрнатыўнымі пастаўкамі нафты ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі