Караткевіч: У Мінабароны лічаць, што дзедаўшчына ёсць толькі ў Печах

Караткевіч: У Мінабароны лічаць, што дзедаўшчына ёсць толькі ў Печах

Тэму неабходнасці больш глыбокіх зменаў у парадку праходжання тэрміновай службы ў войску абмеркавала 20 снежня лідар грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч з міністрам абароны Андрэем Раўковым. Па словах палітыка, асноўнай тэмай размовы стала менавіта праблема дзедаўшчыны

Караткевіч: “Мы закранулі тэму следства па справе смерці ў Печах Аляксандра Коржыча, стаўлення да гэтага Мінабароны і грамадства, якія меры прымаюцца для выпраўлення сітуацыі. У мяне склалася ўражанне, што міністр прызнае наяўнасць пэўнай праблемы з дзедаўшчынай. Пра гэта сведчаць і тыя меры, якія яны прымаюць: відэаназіранне, пераатэстацыя кадраў. У прынцыпе, у нас такое грамадства, у нас дзедаўшчына паўсюль, і міністр пра гэта кажа. З іншага боку, Мінабароны лакалізуе праблему дзедаўшчыны, гаворачы, што гэтая праблема ёсць толькі ў Печах. Ці што гэта залежыць ад асабістага фактару. А мне падаецца, што тыя гарачыя, кароткатэрміновыя меры, што прымае Мінабароны, можа, і вырашаць праблемы дзедаўшчыны, але лепш бы яны на гэтую праблему глядзелі больш сістэмна”.

Свае прапановы наконт “больш сістэмнага погляду” на праблему дзедаўшчыны “Гавары праўду” перадала ў Мінабароны колькі тыдняў таму. Сярод прапаноў, кажа Караткевіч, была пасада “вайсковага амбудсмена і арганізацыя незалежнай “гарачай лініі” для вайскоўцаў, стварэнне кансультацыйнага савета пры Мінабароны з ліку актывістаў грамадскіх і праваабарончых арганізацый. Адказу на гэтыя прапановы Андрэй Раўкоў пакуль не даў.

Цалкам размову з Таццянай Караткевіч можна паслухаць тут: 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі