Вы тут

Кандыdating #5: дачка "легальнага мільянера", палітык-таран Ганна Канапацкая

Ганна Канапацкая / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

"Кандыdating" — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У пятым выпуску праграмы — самавылучэнка, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былая сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі і бізнесвумен Ганна Канапацкая.

Хто падказаў ёй ідэю скласці праект закона "Аб гарантыях прэзідэнту"? Як яе палітычная актыўнасць адбілася на бізнесе яе сям’і? Ці гатовая яна прадаць беларускія актывы расійскім алігархам і што чакае Саюзную дзяржаву? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.

Трансляцыя пачнецца тут і ў сацсетках Еўрарадыё а 13-й па мінскім часе. Яе можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

43-гадовая Ганна Канапацкая скончыла юрфак БДУ па спецыяльнасці "Правазнаўства" і Акадэмію кіравання па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай". З 1995 года — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Выйшла з яе ў 2019 годзе па ўласнай ініцыятыве пасля канфлікту з кіраўніцтвам.

Працавала дырэктарам прыватнай юрыдычнай фірмы “Грынрэй”. Сёння — прадстаўніца інвестыцыйнай кампаніі Polytechnik Luft- und Feuerungstechnik GmbH па Усходняй Еўропе.

У 2016 годзе Канапацкая была абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, але ў 2019 годзе не была нават дапушчаная да выбараў. Аўтарка нашумелага законапраекта "Аб гарантыях прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, і членам яго сям’і".

Папярэднія выпускі праграмы:

Кандыdating #1: апазіцыянер з камуністычным бэкграўндам Сяргей Чэрачэнь

Кандыdating #2: апалітычная бізнесвумен Наталля Кісель

Кандыdating #3: банкір-мецэнат з "газпрамаўскім" мінулым Віктар Бабарыка

Кандыdating #4: Алесь Таболіч, ці Калі б прэзідэнтам Беларусі стаў рок-музыка

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.