Вы тут

Кандыdating #2: апалітычная бізнесвумен Наталля Кісель

Наталля Кісель / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

"Кандыdating" — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У другім выпуску праграмы — вылучэнка на пасаду прэзідэнта ад асацыяцыі грузаперавозчыкаў “Рэгіён 8” прадпрымальніца Наталля Кісель. Чаму грузаперавозчыкі вырашылі заявіць пра сябе ўдзелам у палітычнай кампаніі, ці ёсць у іх адказ на пытанне “Чый Крым?” і ці выедуць на “Плошчу” фуры, каб бараніць свае галасы? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.

00:55 — "Галасы на выбарах лічацца правільна"

02:45 — Пра мэты свайго вылучэння

06:25 — Пра перамовы з уладамі

08:15 — Чаму беларускія грузаперавозчыкі не пратэстуюць?

10:15 — Ці будзе змагацца за "ўкрадзеныя" галасы?

11:10 — Пра суверэнітэт

13:20 — "Мне надзвычайна падабаецца беларуская мова"

14:20 — Як сям'я паставілася да вылучэння

14:55 — Навошта тры вышэйшыя адукацыі?

15:50 — Пра дрэннае стаўленне дзяржавы да бізнесу

17:20 — Што можа напалохаць?

19:40 — Чый Крым?

20:50 — Першы візіт прэзідэнта Кісель

24:05 — Чаму нафта ў свеце таннее, а бензін на беларускіх АЗС — не?

26:20 — Ці застанецца ў палітыцы пасля выбараў?

28:40 — Ці пакліча людзей на плошчу?

Праграма выходзіць штодня ў 13:00. Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

У 51-гадовай Наталлі Кісель тры вышэйшыя адукацыі: інжынер-механік, менеджар-эканаміст, магістр эканамічных навук. Да таго ж мае атэстацыю антыкрызіснага кіраўніка. Намесніца дырэктара транспартнай кампаніі па грузаперавозках. Замужам, мае двух дзяцей: сына-айцішніка і дачку-спартсменку. Беспартыйная.

Папярэднія выпускі праграмы:

Кандыdating #1: апазіцыянер з камуністычным бэкграўндам Сяргей Чэрачэнь

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.