Вы тут

Кандыdating #1: апазіцыянер з камуністычным бэкграўндам Сяргей Чэрачэнь

Сяргей Чэрачэнь / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

"Кандыdating" — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У першым выпуску праграмы — старшыня партыі “Грамада”, бізнесмен з камуністычным бэкграўндам Сяргей Чэрачэнь. Як выбіраў партыю “пад сябе”, ці сапраўды ў яго асобе “братва рвецца да ўлады”, чаму яго сябры дзяцінства гатовыя ўдзельнічаць у “крывавых разборках”, але не хочуць увязвацца ў палітыку, што за прыгажуні суправаджалі яго ў Цэнтрвыбаркам? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.

00:35 — Пра прыгожых дзяўчат каля ЦВК

01:15 — "Мы не братва"

03:00 — Пра "ўваскрэслую" партыю БСДГ

04:45 — "У партыі траціш, а не зарабляеш"

06:11 — Пра сваю каманду

08:25 — "Людзі хочуць перамен"

09:56 — Пра больш папулярных Бабарыку і Цапкалу

11:45 — Пра чыноўнікаў, якія жывуць у сваім свеце

13:00 — Пра Чэрачня-камуніста

16:15 — Пра вяртанне нацыянальных сімвалаў

18:00 — Пра беларускую і рускую мовы

18:43 — Калі Чэрачэнь загаворыць па-беларуску?

19:23 — "Стратэгія "Толькі не ён" — гэта няправільна"

20:10 — "Работнікам дзяржсектара трэба дапамагчы перайсці ў прыватны сектар"

21:42 — "...а моладзі застацца ў Беларусі"

22:09 — "Рашэнні не павінны прымацца з аднаго кабінета"

23:27 — Прэзідэнт Чэрачэнь і інтэграцыя

24:00 — Прэзідэнт Чэрачэнь і колькасць тэрмінаў

25:10 — Прэзідэнт Чэрачэнь і люстрацыя

26:45 — Як змагацца за "ўкрадзеныя" галасы?

28:00 — Ці баіцца Чэрачэнь рэпрэсій з боку ўладаў?

35 гадоў Сяргею Чэрачню споўнілася 8 траўня. У гэты ж дзень Палата прадстаўнікоў прызначыла дату выбараў. Палітык жанаты, гадуе дачку. Жонка Чэрачня Марыя Ходзіч займаецца бізнесам, у яе вясельны салон. У Сяргея Чэрачня ў палітыцы складаны шлях. У студзені 2018 года ён перайшоў з праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі ў апазіцыйную партыю "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада". Ужо ў ліпені быў прызначаны першым намеснікам тагачаснага старшыні партыі Станіслава Шушкевіча. А яшчэ праз некалькі месяцаў быў абраны старшынёй БСДГ і скараціў назву партыі да "Грамады".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.