Вы тут

Кандыdating #3: банкір-мецэнат з "газпрамаўскім" мінулым Віктар Бабарыка

Віктар Бабарыка / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

"Кандыdating" — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У трэцім выпуску праграмы — самавылучэнец, былы старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка. Калі ў банкіра з’явіліся прэзідэнцкія амбіцыі і ці мае ён $1 млн на правядзенне выбарчай кампаніі? Чаму лічыць, што Беларусь — гэта “пераспелы яблык, гатовы зваліцца ў рукі Расіі”? Ці гатовы ён незалежнасць краіны “прадаць за капейку”? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.

01:00 — Ці ёсць у Бабарыкі мільён долараў?

02:00 — "Калі не я, то хто?"

03:00 — "За $100 000 добрыя кампаніі не робяцца"

06:00 — Пра палітычны бэкграўнд

08:20 — Вылучыцца ў прэзідэнты — спантаннае рашэнне?

09:20 — "Улада заўсёды кажа праўду"

13:15 — "Кожны з нас ведае, як можна зрабіць гэтыя выбары празрыстымі"

16:15 — “Нельга будзе ўкрасці ў беларусаў (абранага) прэзідэнта"

18:30 — "Сябры выбарчай камісіі — героі"

19:45 — Бабарыка — праект Крамля?

27:00 — "Шанцаў, што неэфектыўная эканоміка перажыве COVID-19, няма"

28:30 — Пра нацыянальныя сімвалы

30:20 — "Я за смяротнае пакаранне"

31:30 — “Зрабіць цяпер беларускамоўную ВНУ — гэта прафанацыя"

34:10 — "Праз 10 гадоў мы беларусаў не пазнаем"

35:40 — "Настаўнікі і медыкі павінны быць у больш прывілеяваным становішчы, чым сілавікі"

37:20 — Стаўленне да рэжыму ў Расіі

37:40 — Ці павіншуе Лукашэнку з перамогай на выбарах-2020?

38:40 — Спроба №2: чый Крым?

39:00 — Ці будзе прэзідэнт Бабарыка перакрываць кальцавую мігалкамі?

40:20 — Лёс стратных дзяржпрадпрыемстваў

43:10 — Ці будзе прэзідэнт Бабарыка падказваць журналістам правільныя пытанні?

Праграма выходзіць штодня ў 13:00. 

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

56-гадовы Віктар Бабарыка мае тры вышэйшыя адукацыі: БДУ — спецыяльнасць “Тэарытычная механіка”, Акадэмія кіравання пры Савеце Міністраў Беларусі і магістратура БДЭУ. Першае месца працы — НПА парашковай металургіі. У банкаўскай сферы з 1995 года. Старшынёй праўлення Белгазпрамбанка быў прызначаны ў 2000 годзе. Звольніўся з гэтай пасады 12 траўня 2020 года, калі заявіў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах.

Удавец. Мае двух дзяцей: сына і дачку. Сын Эдуард кіруе ініцыятыўнай групай Віктара Бабарыкі.

 

Папярэднія выпускі праграмы:

Кандыdating #1: апазіцыянер з камуністычным бэкграўндам Сяргей Чэрачэнь

Кандыdating #2: апалітычная бізнесвумен Наталля Кісель

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.