Калінінград больш не залежыць ад транзіту газу праз Беларусь і Літву

Калінінград больш не залежыць ад транзіту газу праз Беларусь і Літву

Калінінградская вобласць Расіі больш не залежыць ад транзіту газу праз Беларусь і Літву. У аўторак Уладзімір Пуцін паўдзельнічаў у адкрыцці тэрміналу ў Калінінградзе па прыёму газу з плывучай платформы. Ён падкрэсліў, што такі праект — першы ў расійскай энергетыцы, інфармуе ria.ru.

Дагэтуль "Газпрам" мог пастаўляць прыродны газ у Калінінградскую вобласць толькі па газаправодзе "Мінск — Вільня — Каўнас — Калінінград". Цяпер Расія мае альтэрнатыўны канал паставак. Гэта якраз і адзначыў расійскі прэзідэнт.

"Вядома... дастаўка першаснага энергарэсурсу, такога як прыродны газ, на падобныя адлегласці і трубой з'яўляецца больш эканамічна мэтазгодным спосабам дастаўкі, больш танным, — гаварыў Пуцін. — Але для нас, для Калінінградскай вобласці, у прыватнасці, гэта, хутчэй за ўсё, рэзервовыя магутнасці, якія істотным чынам мінімізуюць, дакладней за ўсё, зводзяць на нішто ўсе транзітныя рызыкі".

"Транзітныя рызыкі" — гэта ў тым ліку і пра Беларусь. Як вядома, дагэтуль не ўрэгуляваныя некаторыя праблемныя гандлёва-эканамічныя пытанні паміж Мінскам і Масквой. У выпадку гіпатэтычнага абвастрэння дачыненняў паміж краінамі і перакрыцця Беларуссю трубы ў Калінінград, расіянаў гэтым ужо не напалохаць. Гэты "рычаг уплыву" страчаны.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 08.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі