Хет-трык Месі ў матчы "Барселоны" з "Валенсіяй" (відэа)

На тры галы Ліянэля Месі (на 11-й, 39-й і 41-й хвілінах) "Валенсія" адказала толькі двума галамі Элдэра Пашцігі (на апошніх мінутах першага тайма). У другім тайме лік не змяніўся, "Барселона" перамагла з лікам 3:2. Яшчэ адзін зорны форвард "Барсы" Неймар адгуляў амаль увесь матч, але вызначыцца не змог.



Адзначым, што ў першынстве Іспаніі пакуль чатыры лідары, якія ў трох турах узялі па 9 ачкоў: "Барселона", мадрыдскія "Атлетыка" і "Рэал" ды "Вільярэал".
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі