Хакеры выклалі ў інтэрнэт сцэнар чарговай серыі “Гульні тронаў”

Хакеры выклалі ў інтэрнэт сцэнар чарговай серыі “Гульні тронаў”

Хакеры выклалі ў інтэрнэт сцэнар чарговай, пятай серыі папулярнага серыяла “Гульня тронаў”, якая мусіць выйсці 13 жніўня. Раней яны ўзламалі ўнутраную сетку кабельнага тэлеканала НВО. У лісце да яго дырэктара Рычарда Плефера хакеры патрабуюць грошы, але не называюць суму. Яны прызнаюцца, што на ўзлом ім спатрэбілася паўгода. Акрамя сцэнару, у сеціва выклалі асабістую перапіску аднаго з кіраўнікоў тэлеканала, піша сайт ria.ru.

Раней зламыснікі апублікавалі сцэнар чацвёртай серыі “Гульні тронаў” (яна выйшла 6 жніўня), але ў выніку ён адрозніваўся ад рэальных падзеяў у серыі серыяла.

Серыял “Гульня тронаў” здымаецца па фэнтэзі-цыкле пісьменніка Джорджа Марціна. Дзеянне ў ім адбываецца на двух выдуманых кантынентах, дзе ідзе змаганне за панаванне над сямю каралеўствамі Вестэроса. Цяпер дэманструецца 7-ы сезон серыяла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі