Gulagu.net: каб дыскрэдытаваць пратэсты, у Казахстане выкарысталі крымінальнікаў

Gulagu.net: каб дыскрэдытаваць пратэсты, у Казахстане выкарысталі крымінальнікаў

Каб дыскрэдытаваць пратэстоўцаў, улады Казахстана выкарысталі зняволеных крымінальнікаў. Іх вызвалілі і дазволілі рабаваць крамы ў Алматы і штурмаваць урадавыя будынкі, паліцэйскія ўчасткі і тэлецэнтры. Убачыўшы, што адбываецца, да "падсадных" марадзёраў падключыліся і "звычайныя грамадзяне". Усё гэта спрыяла таму, што палітычны пратэст патануў у хвалі гвалту і іншых злачынстваў. Такую версію са спасылкай на правераную ананімную крыніцу выказвае расійскі праект Gulagu.net.

Заснавальнік праекта супраць катаванняў і карупцыі Уладзімір Асечкін спасылаецца на ліст супрацоўніка ФСБ Расіі. "У нас няма падставаў не давяраць гэтай крыніцы, якая на працягу апошніх двух гадоў паведамляла нам праўдзівую інфармацыю", — піша ён.

"У Беларусі [у 2020-м] не далі адпрацаваць падобны сцэнар, але ў Казахстане вынік аказаўся для кіраўніцтва надзвычайным", — адзначае Асечкін.

У Казахстане зняволеных выкарысталі ў адным горадзе — у Алматы. І яны "сваю працу... выканалі дасканала: ёсць маса задакументаваных фактаў марадзёрства, ёсць пацвярджэнне нападу на сілавыя ведамствы", а яшчэ і відэа зверскіх забойстваў. Гэта мусіць абгрунтаваць увядзенне ў краіну замежных войскаў, і дэмаралізаваць звычайных пратэстоўцаў.

Крыніца Gulagu.net тлумачыць прычыну адсутнасці афіцыйнай статыстыкі па загінулых у сутычках з сілавікамі: "Ільвіная доля перабітага крыміналітэту (як спецыяльна для гэтага выпушчаных, так і прыцягнутых з волі) будзе ўтылізаваная без фіксацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі