Вы тут

Грузавік гуманітарнай дапамогі з Польшчы не пускаюць у Беларусь

Фура гуманітарнай дапамогі / tysol.pl

Фуру з 20 тонамі дапамогі, якую ў Польшчы сабралі для беларускіх пратэстоўцаў, не пускаюць у Беларусь. Грузавік ужо 12 гадзін чакае дазволу на ўезд у Беларусь, паведамляе кіраўнік офіса польскага прэм'ера Міхал Дворчык

На беларускай мяжы палічылі, што на польскі груз у перавозчыкаў не хапае ўсіх неабходных дакументаў. Міхал Дворчык запэўнівае, што яны ёсць.

Гуманітарную дапамогу беларусам сабраў прафсаюз "Салідарнасць". У асноўным у грузавіку прадукты. "Салідарнасць" запусціла праграму дапамогі Беларусі і вылучыла на яе 1 мільён злотых. 

— Як прафсаюз мы абавязаныя дапамагчы гэтак жа, як 40 гадоў таму нам дапамагалі іншыя людзі з усяго свету, калі мы змагаліся за свабоду і дэмакратыю, — сказаў Марэк Левандоўскі, сябра прафсаюза "Салідарнасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.