Гродна і мінскі Кіеўскі сквер — Дня Волі ў цэнтры сталіцы не будзе?

Гродна і мінскі Кіеўскі сквер — Дня Волі ў цэнтры сталіцы не будзе?

Улады Мінска не задаволілі ні адну з трох заявак арганізатараў “музычнага” святкавання 24 сакавіка Дня Волі-2019  — ні стадыён “Дынама”, ні плошчу Свабоды, ні пляцоўкі каля Палаца спорту. Тое ж тычыцца і заяўнікаў “палітычнага” святкавання дня Волі 25 сакавіка ля Опернага тэатра.

Затое дазвол на святкаванне Дня Волі 23 сакавіка далі ўлады Гродна. Сталічныя ўлады не супраць адзначэння Дня Волі ў Кіеўскім скверы.

Хто і дзе ў выніку будзе ладзіць свае імпрэзы з нагоды 101-й гадавіны БНР? Гродна і Кіеўскі сквер — ці годная замена святкаванню гэтай даты ў цэнтры сталіцы? Чаму не атрымалася дамагчыся ад ўладаў святкавання на сваіх умовах? Чаму арганізатары двух святкаванняў так і не здолелі дамовіцца на сумесныя дзеянні?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Грамада”) Ігар Барысаў і намеснік старшыні Партыі Беларускі народны фронт Аляксей Янукевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі