Графіціста Алега Ларычава аштрафавалі

Графіціста Алега Ларычава аштрафавалі

У аўторак, 6 чэрвеня, у Мінску суд Кастрычніцкага раёна агучыў прысуд графіцісту Алегу Ларычаву. Яго аштрафавалі на 30 базавых велічынь (на 690 рублёў). Сам Ларычаў у суд не прыйшоў.

Куратар стрыт-арт-праекту Signal і яго сяброўка Ганна Новік былі затрыманыя міліцыяй у ноч на 3 чэрвеня. Пры сабе маладыя людзі мелі трафарэт з сімвалам “Белага легіёна” і балончыкі з фарбай. Міліцыянеры заявілі, што Ларычаў і Новік нецэнзурна лаяліся. Да панядзелка яны знаходзіліся за кратамі. Учора Кастрычніцкі суд сталіцы аштрафаваў Ганну Новік на 230 рублёў. Алега Ларычава ў панядзелак адпусцілі да абвяшчэння прысуду

Графіціста Алега Ларычава аштрафавалі
Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі