Паліцыя В'етнама падазрае беларуса ў вандалізме

Размаляваны вагон / e.vnexpress.net
Размаляваны вагон / e.vnexpress.net

Паліцыя В'етнама падазрае беларуса ў вандалізме. 30-гадовы Сяргей Ільеўскі мог размаляваць вагоны цягніка метро ў горадзе Хашымін. Як піша e.vnexpress.net, здарэнне адбылося вясной 2023-га. У справе ёсць яшчэ адзін падазраваны, асобу якога высвятляюць (ён таксама замежнік, беларус — галоўны падазраваны).

Ільеўскі трапіў пад падазрэнне пасля таго, як паліцыя вывучыла запісы відэакамер на станцыі. Ён тройчы прыязджаў у В'етнам. Вядома, што беларус — мастак-графіціст. Сяргей Ільеўскі паспеў вылецець з В'етнама ў Сінгапур.

Падобны акт вандалізму з цягніком метро ў Хашыміне здарыўся ў чэрвені мінулага года. Зламысніка (ці зламыснікаў) тады не знайшлі.

Сяргей Ільеўскі вясной 2016-га затрымліваўся ў Баку. Ён спрабаваў прабрацца ў тунэль метро і размаляваць сцены. Вядома, што графіціста неаднаразова затрымлівалі і ў Беларусі, у тым ліку і за графіці, якое ён наносіў на цягнікі, сцены жылых дамоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі