Новае графіці самага вядомага мастака стрыт-арта з'явілася ў пасёлку Барадзянка Кіеўскай вобласці. Мастак адлюстраваў дзяўчынку на сцяне разбуранага дома, яна як быццам бы стаіць на руках сярод абломкаў шматпавярховіка. Фатаграфію малюнка мастак загрузіў у свой Instagram, дзе публікуе выключна ўласныя працы.

Барадзянка — адзін з самых пацярпелых ад расійскай агрэсіі горад Кіеўскай вобласці. У красавіку, пасля таго як расійскія войскі выйшлі з Кіеўскай вобласці, ўкраінскі журналіст Раман Бачкала пісаў, што "Барадзянка — гэта горш, чым Буча. Спрабаваў знайсці хоць адзін прыстойны дом, не змог".
Бэнксі — псеўданім сусветна вядомага мастака графіці. Яго сапраўднае імя да гэтага часу невядома.