Кадыраў даручыў прыбраць Капітана Амерыку і "іншыя фантазіі" з дзіцячай пляцоўкі

Рамзан Кадыраў у дзіцячым цэнтры ў Курчалоі / фота са старонкі Кадырава "УКантакце"
Рамзан Кадыраў у дзіцячым цэнтры ў Курчалоі / фота са старонкі Кадырава "УКантакце"

Падчас агляду новага жылога комплексу ў горадзе Курчалой кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў застаўся не вельмі задаволены афармленнем дзіцячай пляцоўкі — прама на месцы "ўнёс невялікія карэктывы". Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Яму не спадабалася, што на сценах ў адным з будынкаў былі намяляваны папулярныя героі сусвету Marvel — Капітан Амерыка, Тор і Жалезны чалавек.

"Трэба прыбраць выявы гэтых выдуманых персанажаў, гэта фантазіі", — сказаў ён чыноўнікам і параіў размясціць "фатаграфіі нашых сапраўдных герояў".

"У нас у гісторыі рэлігіі і народа ёсць шмат рэальных герояў, з якіх можна і трэба браць прыклад, а то думаюць, што толькі гэтыя героі існуюць",цытуе кіраўніка Чачні агенцтва РІА Навіны.

Сусвет Marvel — паспяховы амерыканскі медыяпраект, серыя фільмаў пра супергерояў, заснаваная на коміксах. Выйшла ўжо 23 фільмы, сюжэтна звязаных паміж сабой. Прэм'ера новага запланаваная на травень 2021 года. Варта дадаць, што кінематаграфічны сусвет Marvel займае першае месца ў спісе самых прыбытковых серый фільмаў з агульнымі зборамі больш за 22,5 мільярдаў даляраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі