У Беларусі камунальнікаў абавязалі зафарбоўваць "несанкцыянаваныя надпісы"

У Беларусі камунальнікаў абавязалі зафарбоўваць "несанкцыянаваныя надпісы"

У Беларусі камунальнікаў абавязалі зафарбоўваць "несанкцыянаваныя надпісы". Гэта прадугледжваюць змены, унесеныя ў пастанову Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі №8 ад 10 чэрвеня 2022 года. У пераліку працаў камунальнікаў згадваецца "ліквідацыя несанкцыянаваных надпісаў на аб'ектах знешняга добраўпарадкавання, падземных пешаходных пераходах, маставых збудаваннях".

Камунальнікі змагаліся з надпісамі і раней. У Мінску яны актыўна зафарбоўваюць і муралы.

У розных рэгіёнах краіны працягваюцца суды над пратэстоўцамі за надпісы, якія яны пакінулі на сценах будынкаў. 23-гадовую палачанку аштрафавалі за надпіс "Х... вайне". У ліпені затрымалі мінчука, які яшчэ ў жніўні 2020 года пакінуў у пад'ездзе надпіс “Жыве Беларусь!”. А нядаўна на волю выйшаў палітвязень Ігар Самусенка, асуджаны за надпіс "Не забудзем" каля станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску каля народнага мемарыялу ў памяць пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага, забітага 10 жніўня 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі