Жорсткае відэа: міліцыя знайшла "закладку" ўнутры наркамана

Жорсткае відэа: міліцыя знайшла "закладку" ўнутры наркамана

Супрацоўнікі гомельскага наркакантроля ўвечары 10 красавіка затрымалі мужчыну і жанчыну, якія за некалькі хвілін да гэтага забралі наркотыкі з закладкі. У жанчыны пакетык з забароненым рэчывам знайшлі досыць хутка, а мужчына свой пакетык праглынуў, пабачыўшы міліцыянтаў.

Праваахоўнікі адвезлі 36-гадовага гамельчука ў шпіталь. З дапамогай эндаскопа лекары дасталі са страўніка мужчыны пакетык з наркотыкамі. У ім знаходзілася 0,4 грама псіхатропа Альфа-PVP.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў).

Гомельскія праваахоўнікі не ўпершыню выкладваюць відэа пра барацьбу з наркотыкамі. Два тыдні таму міліцыя паказвала, як робяць "закладкі" і як затрымліваюць “закладчыкаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі