Генсакратар NATO заклікаў Расію шанаваць суверэнітэт Беларусі

Генсакратар NATO заклікаў Расію шанаваць суверэнітэт Беларусі

NATO заклікае Расію шанаваць суверэнітэт усіх нацый Еўропы. Пра гэта заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг, адказваючы на пытанне тэлеканала "Белсат".  

12-13 лютага ў Бруселі збіраліся міністры абароны краінаў NATO. Яны абмяркоўвалі магчымыя адказы на выклікі бяспекі ў сувязі з разгортваннем расійскай ракетнай сістэмы SSC-8 ("Новатор 9M729"). 

Падчас прэс-канферэнцыі Енса Столтэнберга журналіст "Белсата" адзначыў, што расійскі ціск на Беларусь апошнім часам узмацняецца і ёсць пагроза размяшчэння расійскіх ракет у Беларусі і пад Калінінградам. Ён спытаўся ў Столтэнберга: "Ці думаеце вы, што цяпер добры час, каб сустрэцца з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі ды паразмаўляць пра гэта?"

Генсакратар NATO ў сваім адказе падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца партнёрам альянсу, і NATO гэта цэніць. "Беларусь — гэта суверэнная нацыя, якая прымае суверэнныя рашэнні, і мы шануем гэтыя рашэнні. Мы таксама, вядома, заклікаем Расію паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць усіх нацый у Еўропе, у тым ліку Беларусі", — заявіў Столтэнберг. 

Ён нагадаў, што ўсе нацыі ў Еўропе маюць права прымаць уласныя рашэнні без умяшання з боку суседзяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі