Вы тут

Gazeta Wyborcza прызнала Святлану Ціханоўскую чалавекам года

Святлана Ціханоўская / wyborcza.pl

Gazeta Wyborcza прызнала Святлану Ціханоўскую чалавекам года. Уплывовае польскае выданне прадстаўляе палітыка як "пераможцу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі".

"На працягу некалькіх тыдняў Святлана Ціханоўская стала палітыкам, — піша Gazeta Wyborcza. — А пасля — лідарам свайго народа. Сёння яна з'яўляецца адзіным аўтарытэтным прадстаўніком Беларусі на міжнароднай арэне".

Рэдакцыя польскага выдання піша, што ўражаная "народам Беларусі, які змагаецца за сваю свабоду". Таксама журналісты смуткуюць па тых, хто загінуў у гэтай барацьбе і патрабуюць вызвалення соцень палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.