Газета Intex-press упершыню выйшла толькі ў электронным выглядзе

Друкарня адмовілася друкаваць Intex-press без тлумачэння прычын / intex-press.by
Друкарня адмовілася друкаваць Intex-press без тлумачэння прычын / intex-press.by

Упершыню за 26 гадоў свайго існавання не выйшла папяровая версія баранавіцкай недзяржаўнага газеты Intex-press, паведамляе БАЖ. Чытачам прапануюць скампаваць свежы нумар выдання ў электронным фармаце.

"Калі будзе знойдзеная новая друкарня, выданне папяровай версіі газеты адновіцца", паабяцаў галоўны рэдактар выдання Уладзімір Янукевіч. Паводле яго слоў, рэдакцыя будзе імкнуцца выканаць свае абавязацельствы перад падпісчыкамі газеты, "аж да вяртання ўкладзеных у нас сродкаў".

Праблемы ў выдання пачаліся пасля публікацыі інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай. Інтэрв'ю было прызнана экстрэмісцкім матэрыялам, а газета атрымала за яго афіцыйнае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Акрамя таго, на рэдактара выдання Уладзіміра Янукевіча склалі два адміністрацыйныя пратаколы, і двойчы судзілі — за публікацыю інтэрв'ю на сайце і за публікацыю ў газеце. У абодвух выпадках пакаралі вялікімі штрафамі.

Тым часам ад продажу выдання адмовіліся ўсе гандлёвыя сеткі Баранавічаў. Газэту таксама прыбралі з "Белсаюздруку" і падпіснога каталога "Белпошты".

А ў другой палове дня 9 мая рэдакцыя атрымала ліст з друкарні, дзе да гэтага часу выдавалася. У ім паведамлялася, што "Беларускі дом друку" скасоўвае з выданнем дамову ў аднабаковым парадку. Прычыны такога кроку не тлумачыліся. Толькі ў канцы гаварылася: "Прыносім свае прабачэнні і спадзяемся на паразуменне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі