Мінінфармацыі вынесла папярэджанне газеце Intex-press

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне газеце Intex-press

На баранавіцкую незалежную газету Intex-press працягваецца ціск пасля публікацыі інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, паведамляе прэс-служба БАЖ.

4 траўня рэдакцыя выдання атрымала па электроннай пошце пісьмовае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Мінінфарм спаслаўся на тое, што баранавіцкі суд 14 красавіка прызнаў інтэрв'ю з Ціханоўскай экстрэмісцкім матэрыялам. Таму рэдакцыі выдання вынеслі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння патрабаванняў артыкула 38 "Закона аб СМІ". Акрамя таго, да 14 траўня рэдакцыя павінная ліквідаваць дапушчаны япарушэнні і паведаміць у Мінінфармацыі. 

Дарэчы, калі інтэрв'ю з Ціханоўскай было прызнанае экстрэмісцкім, рэдакцыя зняла яго з сайта і выдаліла з YouTube-канала. 

Таксама 4 мая рэдакцыя Intex-press атрымала ліст ад дырэктара Брэсцкага філіяла ТРУП "Белсаюздрук" Таццяны Зіневіч. Чыноўніца паведаміла, што з 5 траўня 2021 года прадпрыемства ў аднабаковым парадку скасоўвае дамову на распаўсюд выдання. У рэдакцыі плануюць абскарджваць гэтае рашэнне.

Раней "Белпошта" выкрасліла выданне са свайго падпіснога каталога на другое паўгоддзе 2021-га. Ад распаўсюду газеты адмовіліся і гандлёвыя сеткі. 

За публікацыю інтэрв'ю на сайце галоўнага рэдактара Уладзіміра Янукевіча ўжо аштрафавалі на 580 рублёў (20 базавых). 5 траўня Брэсцкі абласны эканамічны суд разгледзіць адміністрацыйную справу за інтэрв'ю, апублікаванае ў друкаванай версіі газеты. Рэдакцыі пагражае штраф да 5800 рублёў (200 базавых).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі