Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі
![Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bieh10.jpg.webp?itok=3N6GJTog)
У пятніцу футбольная зборная Беларусі стартавала ў Лізе нацый. Першым матчам у групе 3 дывізіёна "С" быў "хатні" паядынак са зборнай Славакіі. Паводле рашэння УЕФА, беларуская зборная гуляе хатнія сустрэчы на нейтральным полі. Ім стаў стадыён "Караджорджэ" ў Нові-Сад у Сербіі.
Беларусь — Славакія — 0:1. Адзіны гол забіў Томаш Суслаў на 61-й хвіліне.
Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Паўлючэнка, Бягуноў, Хадаркевіч, Паліцевіч, Юдзянкоў, Шаўчэнка, Эбонг (Малькевіч, 71), Яблонскі (капітан, Быкаў, 62), Бачароў (Грачыха, 82), Клімовіч (Бязсмертны, 71), Бахар (Салавей, 71). Галоўны трэнер — Георгій Кандрацьеў.
6 чэрвеня зборная Беларусі гуляе з Азербайджанам, а 10 чэрвеня — з Казахстанам. Гэта таксама будуць матчы на нейтральным полі. 13 чэрвеня беларусы ў гасцях сустрэнуцца са зборнай Азербайджана.
3 чэрвеня зборная Казахстана выйграла ў Азербайджана з лікам 2:0.
![Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/bieh1.jpg.webp?itok=KofppGlD)
![Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/bieh2.jpg.webp?itok=vJBRM6zO)
![Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/bieh3.jpg.webp?itok=T57jddPY)
![Футбольная зборная Беларусі ў Сербіі прайграла зборнай Славакіі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/bieh4.jpg.webp?itok=gJWlrBCN)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.