Футбольная зборная Беларусі прайграла Албаніі і заняла толькі 2-е месца

Футбольная зборная Беларусі прайграла Албаніі і заняла толькі 2-е месца

Футбольная зборная Беларусі прайграла Албаніі (2:3) і заняла ў 4-й групе Лігі С Лігі нацый толькі 2-е месца. У каманды Міхаіла Мархеля атрымаўся правальны сезон: беларусы не змаглі прабіцца ні на Еўра, ні ў Лігу В.

У сённяшнім матчы беларуская зборная гуляла ў наступным складзе: Хаткевіч, Бардачоў (Пячэнін, 46), Сачыўка, Палякоў, Юзэпчук, Стасевіч (капітан), Яблонскі (Кендыш, 63), Маеўскі, Эбонг, Скавыш (Клімовіч, 85), Лісаковіч.

Спачатку два галы забіў Цікалешы (19-я і 27-я, з пенальці), пасля Скавыш (35-я хвіліна) скараціў разрыў у ліку. Аднак Манай на 44-й забівае трэці гол. Усё, што ўдалося зрабіць беларусам, гэта гол Эбонга на 80-й.

У выніку Албанія з 11 ачкамі заняла першае месца ў групе і выходзіць у Лігу В. Беларусь з 10 ачкамі заняла другое месца. 4 верасня ў Мінску зборная Беларусі таксама прайграла Албаніі — 0:2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі