Фотафакт: мабільная бібліятэка на мінскай плошчы Якуба Коласа

Скарыстацца ёй змогуць любыя ўладальнікі смартфонаў і планшэтаў. На кожнай кнізе ёсць адмысловы QR-код з дапамагой якога і пампуюцца кнігі. Падрабязная інфармацыя аб карыстанні размешчаная на тумбах.





Такую акцыю зладзіў аператар мабільнай сувязі МТС. Асабліва цешыць у гэтай бібліятэцы — вялізная колькасць твораў класікаў беларускай літаратуры — Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Багдановіча, Коласа, Купалы, Зарэцкага, Адамчыка, Танка, Быкава, адзначае "Наша ніва".

Фота — nn.by