Вы тут

Фотафакт: Ліянэль Месі расплакаўся на развітальнай прэс-канферэнцыі

34-гадовы аргентынец Ліянэль Месі правёў развітальную прэс-канферэнцыю на стадыёне "Камп Ноу" / Reuters

Правёўшы 18 гадоў у «Барселоне», зорка сусветнага футбола Ліянэль Месі зладзіў прэс-канферэнцыю, на якой не мог стрымаць слёз, развітваючыся з «Камп Ноў».

Клуб абвясціў аб яго сыходзе яшчэ 5 траўня і футбаліст не з'яўляўся на публіцы да сённяшняга дня. Першапачаткова "Барселона" паведамляла, што былі дасягнуты дамоўленасці аб працягу кантракта, але ўзніклі фінансавыя і арганізацыйныя перашкоды, выкліканыя правіламі іспанскай футбольнай лігі.

Месі прадстаўляў «Барселону» з 2000 года і гуляў за асноўную каманду з 2003-го. На яго рахунку 10 перамог у чэмпіянаце Іспаніі, па 7 - у Кубку і Суперкубку Іспаніі, 4 - у Лізе чэмпіёнаў, па 3 - у Суперкубку Еўропы і на клубным ЧС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.