Відэа галоў учорашніх матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў

У групе Н барысаўскі БАТЭ прайграў у Львове данецкаму "Шахцёру" — 0:5, "Атлетык" дома саступіў "Порту" — 0:2. Пасля 4-х тураў лідыруе "Порту" — 10 ачкоў, у "Шахцёра" — 8, у БАТЭ — 3, у "Атлетыка" — 1 ачко.

У групе Е "Манчэстар Сіці" прайграў ЦСКА — 1:2, "Баварыя" выйграла ў "Ромы" — 2:0. Лідыруе "Баварыя" — 12 ачкоў, у "Ромы" і ЦСКА — па 4, "Манчэстар Сіці" мае 2 ачкі.

У групе F "Аякс" саступіў "Барселоне" — 0:2. Абодва мячы на рахунку Месі (на здымку), які забіў ужо 71 мяч у Лізе чэмпіёнаў і зраўняўся з уладальнікам рэкорду па колькасці галоў за ўсю гісторыю турніра экс-форвардам мадрыдскага "Рэала" і нямецкага "Шальке" Раулем, адзначае РІА "Новости". У іншым матчы групы ПСЖ выйграў у АПОЭЛа — 1:0.

У ПСЖ 10 ачкоў, "Барселона" мае 9, "Аякс" — 2, АПОЭЛ — 1.

У групе G "Спортынг" выйграў у "Шальке-04" — 4:2, а "Марыбар" згуляў унічыю 1:1 з "Чэлсі". У "Чэлсі" стала 8 ачкоў, "Шальке-04" мае 5, "Спортынг" — 4, "Марыбар" — 3 ачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі