Вы тут

Месі — найлепшы футбаліст года па версіі FIFA

Ліянэль Месі / Reuters

Нападаючы “Барселоны” і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі — найлепшы футбаліст года па версіі FIFA. Пра гэта было абвешчана на ўрачыстай цырымоніі, якая прайшла ў Мілане. Канкурэнтамі Месі былі Крышціяну Раналду з “Ювентуса” і Вірджыл ван Дэйк з “Ліверпуля”. Летась узнагароду атрымаў паўабаронца “Рэала” і зборнай Харватыі Лука Модрыч.

Ліянэлю Месі 32 гады. У мінулым сезоне (2018/2019 гадоў) ён забіў за клуб і зборную 54 галы, зрабіў 20 галявых перадач. “Барса” з яго ўдзелам выйграла чэмпіянат Іспаніі, дайшла да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.